Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Своечасовы заробак? Летась толькі выяўленых парушэньняў было каля 3 тысяч


Ілюстрацыйнае фота

За 2019 год выяўлена 2.886 фактаў парушэньняў наймальнікамі тэрмінаў выплаты зарплаты, сум, належных работнікам на дзень звальненьня, сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку.

Пра гэта паведамляе БелаПан са спасылкай на сайт дэпартамэнта дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

За выяўленыя парушэньні да адміністрацыйнай адказнасьці з прымяненьнем санкцый у выглядзе штрафу прыцягнутыя 2.327 наймальнікаў і 2.261 службовая асоба наймальнікаў на агульную суму 837,2 тысячы рублёў.

Акрамя гэтага, выяўлена 219 фактаў парушэньняў наймальнікамі заканадаўства аб працы ў частцы невыкананьня мінімальных гарантый па аплаце працы. За дапушчаныя парушэньні да адміністрацыйнай адказнасьці з прымяненьнем санкцый у выглядзе штрафу прыцягнута 156 службовых асоб наймальнікаў на 9,7 тысячы рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG