Пуцін выказаўся супраць вяртаньня савецкай практыкі неабмежаванага знаходжаньня ва ўладзе

Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін выказаў меркаваньне, што практыка неабмежаванага пажыцьцёвага кіраўніцтва, як гэта было ў позьнесавецкі пэрыяд, не вырашае задачы забесьпячэньня трансфармацыі ўлады і стабільнасьці краіны.

Пра гэта ён заявіў у суботу ў Санкт-Пецярбургу падчас размовы з вэтэранамі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе ТАСС.

На сустрэчы адзін з вэтэранаў папрасіў Пуціна «вырашыць некаторыя праблемы, зьвязаныя з нашай канстытуцыяй», каб паўнамоцтвы прэзыдэнта не «абмяжоўваліся канкрэтным тэрмінам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін выказаўся пра трэці тэрмін прэзыдэнцтва

Пуцін у адказ заявіў, што трывожна было б вярнуцца ў сытуацыю сярэдзіны 80-х гадоў, калі кіраўнікі дзяржавы адзін за адным, да канца сваіх дзён застаючыся ва ўладзе.

«Таму вам дзякуй, але думаю, што лепш да такога, да такой сытуацыі, якая была ў сярэдзіне 80- х гадоў, лепш не вяртацца», — сказаў на заканчэньне Пуцін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шрайбман vs Фядута: «З прычыны падзей у Расеі Лукашэнка адкладзе свой адыход ад улады»