Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін выказаўся пра трэці тэрмін прэзыдэнцтва


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ён ня лічыць прынцыповым абмежаваньне ў Канстытуцыі наконт двух тэрмінаў для прэзыдэнта. Але ў той жа час дадаў, што згодны з гэтым. Пра гэта Пуцін абвясьціў у пасланьні Фэдэральнаму сходу.

Пуцін прапанаваў таксама заканадаўча замацаваць патрабаваньне да кандыдата ў прэзыдэнты — пражываць у Расеі ня менш за 25 гадоў і ня мець замежнага грамадзянства або віду на жыхарства за мяжой.

Расейскі прэзыдэнт прапанаваў перадаць Дзярждуме права зацьвярджаць кандыдатуру прэм'ер-міністра Расеі. У той жа час, падкрэсьліў Пуцін, за прэзыдэнтам павінна застацца права адхіляць прэм'ер-міністра, ягоных намесьнікаў ды іншых міністраў у выпадку, калі тыя страцілі давер або неналежным чынам выконваюць свае абавязкі.

Пуцін дадаў, што за прэзыдэнтам трэба захаваць права кіраўніцтва ўзброенымі сіламі і сілавымі ведамствамі.

Таксама расейскі прэзыдэнт прапанаваў замацаваць у Канстытуцыі статус і ролю Дзяржаўнай рады. На думку беларускага палітычнага камэнтатара Арцёма Шрайбмана, гэта можа быць сцэнар трансфэру ўлады ў Расеі.

Расейскі прэзыдэнт сказаў, што ён адкрывае дыскусію аб зьменах у Канстытуцыю і спадзяецца, што да яе далучыцца расейскае грамадзтва, а таксама анансаваў рэфэрэндум.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG