Першы выпадак заражэньня невядомым вірусам пацьвердзілі ў Японіі

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

30-гадовы мужчына 6 студзеня вярнуўся ў Японію з кітайскага гораду Ухань, дзе ў сьнежні пачалася ўспышка новай віруснай інфэкцыі, якая выклікае хваробу, падобную да пнэўманіі, паведамляе Інтэрфакс.

Яго шпіталізавалі 10 студзеня з дыягназам «пнэўманія, выкліканая новым тыпам каранавірусу». Пацыент хутка ачуняў, 15 студзеня яго ўжо выпісалі.

Паводле кітайскіх уладаў, у правінцыі Хубэй, цэнтар якой горад Ухань, на 5 студзеня зарэгістравалі 59 выпадкаў заражэньня новым вірусам. 7 чалавек былі ў крытычным стане.

Паводле кітайскіх СМІ, відавочных прыкметаў таго, што вірус перадаецца ад чалавека да чалавека, ня выявілі. Мяркуюць, што людзі маглі заразіцца праз марскія прадукты або кантакты з жывёламі.