Паводле Дзяржаўнага мытнага камітэту, даведзены ўрадам гадавы плян быў перавыкананы на 4,4%.
Беларуская мытня за мінулы 2019 год пералічыла ў дзяржаўны бюджэт Беларусі 4,3 мільярды даляраў у эквіваленце (больш за 9 мільярдаў рублёў). Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мытнага камітэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Празь мяжу хацелі правезьці рарытэтную кнігу пра інтымнае жыцьцё Кацярыны II. Мытня не дазволіла. ВІДЭА
Мытнікі акцэнтуюць увагу на тым, што гэта нават больш, чым было заплянавана. Плян па паступленьнях быў перавыкананы на 4,4%.