Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Расеі ў Беларусь спрабавалі незаконна ўвезьці 30 тонаў семак


Кантрабандная партыя семак сланечніка, выяўленая гомельскімі мытнікамі
Кантрабандная партыя семак сланечніка, выяўленая гомельскімі мытнікамі

Супрацоўнікі Гомельскай мытні выявілі спробу незаконнага ўвозу з Расеі дзьвюх партыяў насеньня сланечніка.

У двух грузавіках з расейскімі нумарамі знайшлі больш як 30 тонаў семак. Груз везьлі без належных суправаджальных дакумэнтаў. Мытнікі ацанілі партыю лузанцаў у больш як 20 тысячаў беларускіх рублёў.

Паводле ч.4 арт. 12.17 КаАП РБ, за такое парушэньне правілаў транспартаваньня тавараў юрыдычную асобу могуць пакараць штрафам у памеры да 50% цаны тавару — то значыць, да больш як 10 тысячаў рублёў. Далейшы лёс саміх семак не паведамляецца.

Два тыдні таму гомельскія мытнікі выявілі спробу незаконнага ўвозу з Расеі ў Беларусь кавуноў і пшаніцы, а месяц таму ў Беларусь з Расеі спрабавалі правезьці 20 тонаў кантрабанднай бульбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG