Апублікавалі фота макету выставачнага цэнтру каля Курапатаў

Нацыянальны выставачны цэнтар, які плянуюць пабудаваць каля Курапатаў, будзе мець форму васілька, піша газэта «На стройках Минска».

Праект Нацыянальнага выставачнага цэнтру. Фота: «На стройках Минска»

Як адзначыў галоўны архітэктар «Менскпраекту» Уладзімер Архангельскі, агулам выканалі 6 варыянтаў эскізнага праекту.

«За аснову ўзятая канцэпцыя нанізваньня на гарызантальную вось заляў і адкрытых пляцовак рознага фармату і прызначэньня. Прапанову «Васільковае неба» лічу найбольш удалай», – адзначыў архітэктар.

Аляксандар Лукашэнка даручыў пабудаваць да 2021 году Нацыянальны выставачны цэнтар на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтру «Экспабел», якая мяжуе з Курапатамі.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Your browser doesn’t support HTML5

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна