Колькасьць загінулых пры выбуху газу ў Польшчы павялічылася да васьмі

Польскі курортны горад Шчырк зімою, люты 2018

У курортным гарадку Шчырк на поўдні Польшчы знойдзены целы, верагодна, усіх васьмі загінулых у выніку выбуху газу ў жылым доме. Сярод ахвяраў — чацьвера дзяцей, паведамляе тэлеканал TVN24.

Выбух адбыўся ў трохпавярховым жылым доме 4 сьнежня каля 18:20 па мясцовым часе. Будынак быў цалкам разбураны. Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай выбуху стала пашкоджаньне пры рамонтных працах падземнага газаправоду, які праходзіць побач з жылым домам.