Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львоўскай вобласьці пасьля выбуху газу абрынуўся шматпавярховік, ёсьць загінулыя. Фота


Наступствы выбуху газу ў Драгобычы

У Драгобычы Львоўскай вобласьці ўначы 28 жніўня адбыўся моцны выбух газу, які разбурыў частку шматпавярховага дому зь першага па чацьвёрты паверх.
Пакуль вядома пра сем пацярпелых, сярод іх чацьвёра дзяцей — іх шпіталізавалі. Загінулі два чалавекі. Пошукава-выратавальныя работы працягваюцца.

«Сярод пацярпелых 6-гадовы хлопчык, дзьве дзяўчынкі ва ўзросьце 9 і 12 гадоў, 17-гадовая дзяўчына, 19-гадовы юнак, а таксама дзьве жанчыны ва ўзросьце 39 і 41 года», — паведамляе мясцовая паліцыя.

Выбух адбыўся а 02:46 на вуліцы Грушэўскага, 101. Ён напалову зьнішчыў ганак дома зь першага на чацьвёрты паверх. Цяпер на месцы завалаў працуюць больш за 170 ратавальнікаў, а таксама кінолягі, якія дапамагаюць знайсьці людзей. Агулам у апэрацыі задзейнічана да 400 чалавек.

У сувязі з выбухам паліцыя распачала крымінальную справу па ч.3 арт. 270-1 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне аб’ектаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG