Выбух прагрымеў на 6-м паверсе дзевяціпавярховага дома на вуліцы Автандыла ў Тбілісі ўвечары 16 студзеня. Ад атрыманых траўмаў тры чалавекі памерлі на месцы, 4-гадовае дзіця памерла ў рэанімацыі. 17 студзеня абвешчана ў Грузіі днём жалобы.
Мяркуецца, што прычына выбуху — уцечка газу.
Пацярпелі таксама восем чалавек: шасьцёра дзяцей і двое дарослых. Усе яны знаходзяцца ў бальніцы, іхны стан здавальняючы.
У выніку выбуху некалькі кватэр былі разбураныя. Паводле папярэдніх дадзеных, пашкоджаны сьцены дома, міжпаверхавыя перакрыцьці і шахта ліфта. Усе жыхары дома эвакуяваныя, іх забясьпечылі часовым жыльлём, паведамляе выданьне «Новости-Грузия».
Па факце выбуху завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб парушэньні правілаў бясьпекі ў працэсе будаўніцтва або эксплюатацыі аб’екта.
«Грузия online» са спасылкай на МУС піша, што ў справе аб выбуху дапытаюць прадстаўнікоў «КазТрансГаз — Тбилиси».