СК: Расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Канстанціна Бурыкіна працягваецца

Канстанцін Бурыкін

Пра гэта Свабодзе паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Цэнтральнага апарата Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч.

Пра тое, што Канстанцін Бурыкін, вядомы таксама як «бацюшка са свастыкай», выйшаў на свабоду, раніцай 18 лістапада паведаміў партал Tut.by. Як стала вядома Свабодзе, за Бурыкіным у Жлобін, дзе ён дабываў пакараньне, ужо выехала яго жонка Вольга.

Прычынай вызваленьня Бурыкіна стала завяршэньне 3-гадовага тэрміну, які асуджаны праваслаўны сьвятар адбыў у поўным абʼёме. Разам з тым, расьсьледаваньне крымінальнай справы, паводле якой Бурыкін падазраецца ў прычыненьні сэксуальнага гвалту ўласнай дачцэ Аляксандры, працягваецца.

«Расьсьледаваньне гэтай крымінальнай справы не спыненае, — паведаміў Свабодзе прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч. — Гэта ўсё, што я пакуль магу паведаміць».

Аляксандра Бурыкіна на дадзены момант недаступная да камэнтароў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На «бацюшку са свастыкай» завялі справу за згвалтаваньне малалетняй дачкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Некаму трэба, каб муж застаўся ў турме». Размова з жонкай сьвятара, абвінавачанага ў згвалтаваньні дачкі