Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павел адказаў, чаму «бацюшку са свастыкай» не пазбавілі сану


Канстанцін Бурыкін, архіўнае фота
Канстанцін Бурыкін, архіўнае фота

Грамадзянін Расеі Канстанцін Бурыкін, праваслаўны сьвятар з Гатава, асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі, дагэтуль не пазбаўлены сану.

Гэта вынікае з адказу Патрыярхшага экзарха усяе Беларусі, Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла на пытаньне Радыё Свабоды.

«Што тычыцца айца Канстанціна, я ня думаю, што на нашай прэс-канфэрэнцыі ёсьць неабходнасьць пра гэта гаварыць. У дачыненьні яго былі вынесеныя прысуды. Ён, на жаль, адбывае пакараньне. Як вернецца, будзем размаўляць далей», — так адказаў на пытаньне Свабоды мітрапаліт Павел.

Хто такі Канстанцін Бурыкін

  • Грамадзянін Расеі Канстанцін Бурыкін быў праваслаўным сьвятаром, пабудаваў храм у Гатаве пад Менскам.
  • Яго называлі духоўнікам нэанацысцкай арганізацыі «Русское национальное единство» (РНЕ), ён насіў тату свастыкі на грудзях і герба нацысцкай Нямеччыны на плячы.
  • Ён быў таксама першым намесьнікам старшыні Беларускай фэдэрацыі паўэрліфтынгу.
  • У лістападзе 2016 году арыштаваны, і ў ліпені 2017-га асуджаны на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за незаконнае захоўваньне зброі. У лістападзе 2019-га выйшаў на волю.
  • На яго завялі новыя крымінальныя справы за гвалтаваньне непаўналетняй дачкі, а таксама за прысваеньне грошай у буйным памеры.
  • Бурыкін зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні — прызнаў віну адносна зброі, але прасіў не пазбаўляць яго волі «дзеля чатырох дзяцей», таксама казаў, што «спыніў супрацу з РНЕ, калі ўлады абвясьцілі арганізацыю экстрэмісцкай».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG