Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка «бацюшкі са свастыкай» расказала пра фізычны і сэксуальны гвалт зь яго боку


Канстанцін Бурыкін, «бацюшка са свастыкай», на судзе ў Менску, 10 ліпеня 2017 году
Канстанцін Бурыкін, «бацюшка са свастыкай», на судзе ў Менску, 10 ліпеня 2017 году

Аляксандра Бурыкіна, 20-гадовая дачка Канстанціна Буныкіна, вядомага як «бацюшка са свастыкай», расказала «Нашай ніве» пра зьдзекі і сэксуальны гвалт з боку бацькі.

Грамадзянін Расеі Канстанцін Бурыкін быў праваслаўным сьвятаром, узьвёў храм у Гатава пад Менскам. Яго называлі духоўнікам нэанацысцкай арганізацыі «Русское национальное единство» (РНЕ), ён насіў тату свастыкі на грудзях і герба нацысцкай Нямеччыны на плячы. Ён быў таксама першым намесьнікам старшыні Беларускай фэдэрацыі паўэрліфтынгу, якой кіраваў Генадзь Калесьнік, старшыня БФСТ «Дынама».

Цяпер ён асуджаны на тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за незаконнае захоўваньне зброі, на яго завялі новыя крымінальныя справы за гвалтаваньне непаўналетняй дачкі, а таксама за прысваеньне грошай у буйным памеры. Бурыкін зьвяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні — прызнаў віну адносна зброі, але прасіў не пазбаўляць яго волі «дзеля чатырох дзяцей», таксама казаў, што «спыніў супрацу з РНЕ, калі ўлады абвясьцілі арганізацыю экстрэмісцкай».

Ягоная дачка Аляксандра ў інтэрвію «Нашай ніве» сьцьвярджае, што:

  • бацька моцна біў яе і ейную маці, «да чарнаты», і гэта заўважалі прыхаджане храма і аднаклясьнікі Аляксандры;
  • ён публічна біў яе перад спартоўцамі, «даваў поўхі і душыў» нават тады, калі яна стала чэмпіёнкай Эўропы ў тайскім боксе сярод субюніёраў;
  • калі Аляксандры было 13 гадоў, бацька пачаў «прыставаць» да яе, называючы свае дзеяньні «спартовым масажам»;
  • Бурыкін не дазволіў зрабіць пераліваньне ейнай маці, бо «могуць пераліць жыдоўскую кроў — усе донары намяшаныя», і, на думку дачкі, інсульт маці зьвязаны зь біцьцём па галаве;
  • маці памерла, калі Аляксандры было 9 гадоў, і бацька адразу стаў жыць з мэдсястрой, якая даглядала маці, а тая — біць дзяцей;
  • бацька і Вольга дарылі ёй «вібратары і гумовыя пэнісы для масажу», бацька пазбавіў яе дзявоцкасьці вібратарам; біў яе, калі яна адмаўлялася «рабіць масаж»;
  • аднойчы ён прымусіў дачку спаць зь ім у адным ложку, уначы згвалтаваў, затым прымусіў спаць зь ім штоноч і працягваш гвалціць;
  • Бурыкін загадваў Аляксандры «рабіць масаж» ейнай малодшай сястры Каці, калі той было 11 гадоў, ды Аляксандра кажа, што «не зрабіла зь ёй нічога недазволенага»;
  • бацька выгнаў з дому ейнага брата Аляксея, прымусіў яе казаць на судзе аб скасаваньні ўсынаўленьня, што гэта брат зьбіваў яе;
  • бацька вёў старонку «ЎКантакце» ад імя дачкі, лаяўся ад яе імя, прымусіў пісаць заяву ў міліцыю на іншага чалавека за «абразу ў інтэрнэце»;
  • пра падазрэньні наконт гвалту міліцыі расказалі спартоўцы, якія бачылі, як бацька начуе з дачкой на спаборніцтвах, але ў міліцыі яна і мачыха Вольга заявілі, што ўсё гэта хлусьня;
  • ужо з турмы бацька ў лістах загадваў ёй ня бачыцца з хлопцам, бо таго «мянты падаслалі», а калі ў яе з Вольгай здарыўся канфлікт праз згадваньне памерлай маці, яны пабіліся і Вольга выгнала яе з дому — пасьля Бурыкін у лісьце пагражаў ёй «спагнаць фізычна»;
  • з маленства Бурыкін прымушаў дачку стрыгчыся коратка ці налыса, замест падвясных цацак над калыскай вешаў свастыкі, затым дарыў завушніцы са свастыкамі, вучыў яе нацысцкаму вітаньню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG