1,3 тысяч аўтамабіляў у чарзе на мяжы з Польшчай і Літвой. У Беларусі пачаліся доўгія выходныя

Чарга на мяжы. Ілюстрацыйнае фота.

На мяжы з Польшчай і Літвой выезду зь Беларусі ў першы дзень доўгіх лістападаўскіх выхадных чакаюць каля 1,3 тысяч легкавых аўтамабіляў, паведамляе БелаПАН.

Паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, на мяжы з Літвой выезду зь Беларусі на 13 гадзін 7 лістапада чакалі больш за 560 машын.

Больш за ўсё легкавых аўто знаходзілася ў пункце пропуску «Беняконі» — больш за 200. У пункце пропуску «Каменны Лог» на ўказаны час у чарзе было больш за 120 машын, «Лоша» — больш за 120, «Прывалка» — больш за 80, «Катлоўка» — больш за 40.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто дагэтуль сьвяткуе гадавіну бальшавіцкай рэвалюцыі?

Выезду ў Польшчу на мяжы зь Беларусьсю на 13 гадзін ва ўсіх пунктах пропуску чакалі больш за 720 легкавых аўтамабіляў, больш за ўсё ў пункце пропуску «Брузгі» — больш за 250. У пункце пропуску «Брэст» — 160, «Бераставіца» — больш за 130, «Пясчатка» — больш за 120, «Дамачава» — больш за 60.

Пры гэтым у Латвію выезду на 13 гадзін чакалі больш за 40 аўтамабіляў. На выезд ва Украіну сваёй чаргі чакалі больш за 80 аўтамабіляў.