Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто дагэтуль сьвяткуе гадавіну бальшавіцкай рэвалюцыі?


Сьвяткаваньне гадавіны бальшавіцкай рэвалюцыі, Менск, 7 лістапада 2018

Ня ўсе незалежныя дзяржавы, былыя рэспублікі СССР, адразу пасьля распаду адмовіліся ад сьвяткаваньня гадавіны рэвалюцыі 1917 году.

Ва Ўкраіне 7-8 лістапада былі выходнымі і сьвяткавалася менавіта як гадавіна рэвалюцыі да 2000 году. 1 лютага прэзыдэнт Леанід Кучма падпісаў закон аб выключэньні гэтых датаў са сьпісу дзяржаўных сьвятаў.

У Расеі 7 лістапада перастала быць выходным днём у 2005 годзе, у сувязі з усталяваньнем новага дзяржаўнага сьвята — Дня народнага адзінства, які адзначаецца 4 лістапада,

Камуністычная маніфэстацыя, Севастопаль, 7 лістапада 2018
Камуністычная маніфэстацыя, Севастопаль, 7 лістапада 2018

У Кіргізстане дзень пачатку кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году быў сьвяточным да 2017 году.

26 кастрычніка 2017 году прэзыдэнт Алмазбек Атамбаеў сваім указам абвясьціў 7 і 8 лістапада Днём гісторыі і памяці продкаў (у памяць аб туркестанскім паўстаньні супраць расейскага кіраваньня ў 1916 годзе)

Беларусь — адзіная ў сьвеце міжнародна прызнаная дзяржава, у якой гадавіна пачатку кастрычніцкай рэвалюцыі — дзяржаўнае сьвята і выходны дзень.

Гэты дзень як дзяржаўнае сьвята адзначаецца таксама ў непрызнаным Прыднястроўі — сэпаратысцкім рэгіёне Малдовы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG