Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-літоўскай мяжы сабралася больш за 350 фураў


Больш за ўсё грузавікоў у чарзе на пераходзе «Беняконі».

Аб колькасьці аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы паведамляе афіцыйны сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта. Паводле гэтай інфармацыі, у пункце пропуска «Каменны Лог» раніцай 7 лістапада сабралася каля 130 фураў, у пункце пропуску «Беняконі» — 133. На мяжы х Польшчай самая вялікая чарга на КПП «Бераставіца». Там чакаюць 54 фуры.

Для легкавых аўтамабіляў чэргі меншыя. Максімальная ў пункце пропуску «Брэст» — 160 аўтамабіляў.

Аб прычынах, па якіх на выезьдзе з Беларусі ўтварыліся чэргі з аўтамабіляў, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG