Групоўка «Ісламская дзяржава» пацьвердзіла гібель аль-Багдадзі

Абу Бакр аль-Багдадзі

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўпершыню пацьвердзіла сьмерць былога лідэра Абу Бакра аль-Багдадзі. Пра ягоную гібель гаворыцца ў паведамленьні блізкага да ІД інфармацыйнага агенцтва Amaq.

Пра сьмерць лідэра групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакра аль-Багдадзі ў выніку спэцапэрацыі амэрыканскіх войскаў прэзыдэнт ЗША паведаміў 27 кастрычніка.

Абу Бакр аль-Багдадзі амаль 20 гадоў знаходзіўся ў сьпісе тэрарыстаў, якія адшукваюцца спэцслужбамі ЗША. Да таго, як стаць на чале «Ісламскай дзяржавы», ён быў удзельнікам «Аль-Каіды», а таксама ў радзе па шарыяце «Дарадчага сходу маджахедаў у Іраку», галаўной арганізацыі шасьці паўстанцкіх ваенізаваных груповак, якая змагалася супраць ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон апублікаваў відэа спэцапэрацыі па зьнішчэньні Аль-Багдадзі. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аль-Багдадзі падарваў сябе і траіх сваіх дзяцей. Падрабязнасьці амэрыканскай апэрацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забітага лідэра «Ісламскай дзяржавы» пахавалі ў моры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп абвясьціў пра «ліквідацыю» чалавека, які мог узначаліць «Ісламскую дзяржаву»