Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон апублікаваў відэа спэцапэрацыі па зьнішчэньні Аль-Багдадзі. ВІДЭА


Пэнтагон апублікаваў першае відэа спэцапэрацыі па зьнішчэньні лідэра так званай «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакра аль-Багдадзі.

Генэрал Кэнэт Макэнзі паведаміў, што цяпер месца, дзе хаваўся тэрарыст, выглядае, як «аўтастаянка зь вялікімі выбоінамі».

Пра гібель аль-Багдадзі, які абвясьціў сябе «халіфам» «Ісламскай дзяржавы» пасьля ўзяцьця гэтай арганізацыяй гораду Мосул у Іраку ў 2014 годзе, раней паведамлялася неаднаразова, аднак ніводнае з гэтых паведамленьняў не было пацьверджана. Пасьля таго, як «Ісламская дзяржава» страціла кантроль над тэрыторыямі ў Іраку і Сырыі, месцазнаходжаньне лідэра групоўкі не было вядома.

Апошняе відэа з Багдадзі, якое большасьць назіральнікаў ацэньвае як надзейнае, адносіцца да красавіка сёлета. У верасьні рэсурсы джыхадзістаў ў інтэрнэце апублікавалі аўдыёзапіс, на якім, як мяркуецца, гучыць голас аль-Багдадзі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG