Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвясьціў пра «ліквідацыю» чалавека, які мог узначаліць «Ісламскую дзяржаву»


Трамп з дарадцамі ў "сытуацыйным пакоі" Белага дома

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў у твітэры аб «ліквідацыі» чалавека, які мог стаць лідэрам «Ісламскай дзяржавы» пасьля сьмерці Абу Бакра аль-Багдадзі.

Яго імя ён не назваў і не паведаміў, як менавіта гэта было зроблена. Адзінае, што пакуль вядома, — што гэты чалавек быў забіты амэрыканскімі вайскоўцамі.

«Зараз ён таксама мёртвы», — падкрэсьліў Трамп.

Пра сьмерць лідэра групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакра аль-Багдадзі ў выніку спэцаперацыі амэрыканскіх войскаў прэзыдэнт ЗША паведаміў 27 кастрычніка.

Ці быў «прэтэндэнт» на пасаду лідэра «ІД» разам з Абу Бакрам ці апэрацыя супраць яго была праведзена асобна — пакуль таксама невядома.

Абу Бакр аль-Багдадзі амаль 20 гадоў ён знаходзіўся ў сьпісе тэрарыстаў, якога спрабавалі затрымаць спэцслужбы ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG