Да 8 гадоў турмы пагражае віцябляніну, які зьбіў сына і жонку
Ілюстрацыйнае фота
У Віцебску Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць мужчыны, які ў жніўні зьбіў жонку і 4-гадовага сына. Хлопчык пасьля гэтага начаваў у падʼезьдзе.
прычыненьні менш цяжкага цялеснага пашкоджаньня па неасьцярожнасьці (арт. 155);
пакіданьні ў небясьпецы (ч. 3 арт. 159);
пагрозы забойствам (арт. 186).
Мужчыне максымальна пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
У жніўні жыхар Віцебску зьбіў жонку. Тая сышла з дому, пакінуўшы дзіця з бацькам. Мужчына піў далей, а пасьля зьбіў сына і выгнаў яго з кватэры. Як паведамлялі ў Сьледчым камітэце, у 2016 годзе дзіця забралі ад бацькоў, бо прызналі, што хлопчык знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. У 2017 годзе яго вярнулі ў сямʼю.