Ці паглыне Расея Беларусь да 2024 году? 

Лукашэнка і Пуцін у Пецярбургу ў ліпені 2019 году.

Урады Расеі і Беларусі на пачатку верасьня ўзгаднілі праграму эканамічнай інтэграцыі дзьвюх краінаў, якая прадугледжвае да студзеня 2021 году частковае аб’яднаньне іх эканамічных сыстэмаў. Да чаго прывядзе гэты праект?

Адносіны Менска і Масквы ў відэаэфіры расейскай Свабоды абмяркоўваюць апазыцыйны палітык Анатоль Лябедзька, расейскі эканаміст Дзьмітрый Балкунец, аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст і вядучы Міхаіл Сакалоў.