Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Rzeczpospolita: На ўсходзе ўжо зусім хутка мы можам межаваць не зь Беларусьсю


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita, шматгадовы карэспандэнт польскіх СМІ ў Маскве і Кіеве, Анджэй Ламаноўскі піша ў сёньняшнім нумары пра пагрозу страты Беларусьсю незалежнасьці.

«Ужо неўзабаве праз Буг мы можам межаваць зь іншай, чым цяпер, дзяржавай. Расея павольна, але пасьлядоўна, паглынае Беларусь. Аляксандар Лукашэнка зьбірае цяпер жніво сваіх амбіцый маладосьці — замены хворага Барыса Ельцына, уваходу ў Крэмль і заняцьця пасады прэзыдэнта аб’яднаных Расеі і Беларусі», — піша Ламаноўскі.

Паводле яго, Лукашэнка сам выклікаў лявіну, пад якой цяпер гіне. Але выхад быў, лічыць Ламаноўскі.

«Беларусь павінна была паставіць на ногі сваю эканоміку. Але Лукашэнка ператварыў сваю краіну ў рэзэрвацыю савецкай сыстэмы, найперш камандна-разьмеркавальную калгасную эканоміку. Ён стаў банкрутам у кішэні Крамля».

На думку аўтара, Лукашэнка сам пазбавіў сябе магчымасьці манэўру, які мелі, напрыклад, лідэры Ўкраіны — беднай, карумпаванай, але дзяржавы, якая можа сама самастойна рабіць танкі і кампутарныя праграмы.

«Здаецца, лёс Менску ўжо вырашаны. Лукашэнка, раней ці пазьней, пойдзе на такія саступкі, якіх ад яго пажадае Крэмль, бо ніхто яму не дапаможа, ніхто не захоча фінансаваць банкрута».

Найбольш шкада Анджэю Ламаноўскаму некалькі сотняў тысяч мясцовых палякаў «прададзеных Бацьку чарговымі ўрадамі ў Варшаве ўзамен за лукашэнкаўскія абяцанкі дэмакратызацыі».

«У выніку яны могуць стаць грамадзянамі Расеі», — піша Анджэй Ламаноўскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG