Як там у новай кнігарні «ЛогвінаЎ». ФОТА

Новы адрас кнігарні — вул. Караля, 22, практычна ў адным памяшканьні з антыкварнай крамай «Буржуазныя каштоўнасьці», недалёка ад этна-крамы «Рагна» і бару «Тры жаўнеры»

Старое памяшканьне было каля плошчы Перамогі, у дворыку з боку трамвайнага дэпо. Новае — паблізу ад мэтро «Фрунзенская»

«Нам не па сродках была гэтая крама, і мы працавалі ўжо для таго, каб зарабіць грошы і аддаць за арэнду, і ў гэтай жудасьці выжываньня, а ня радасьці, мы апошнія два-тры гады знаходзімся», — тлумачыў выдавец Ігар Логвінаў

Расклад працы на новым месцы такі: аўторак–пятніца — 11:00–19:00; субота — 11:00–18:00; нядзеля і панядзелак — выходныя

Шматмоўная шыльда кнігарні «ЛогвінаЎ».