Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахарэвічу ўдалося, Марціновічу — не. Поўны сьпіс намінантаў на прэмію Гедройця 2019


Віктар Марціновіч, Сьвятлана Калінкіна, Альгерд Бахарэвіч падчас пасяджэньня «Інтэлектуальнага клюбу» Сьвятланы Алексіевіч, 26 сакавіка 2019
Віктар Марціновіч, Сьвятлана Калінкіна, Альгерд Бахарэвіч падчас пасяджэньня «Інтэлектуальнага клюбу» Сьвятланы Алексіевіч, 26 сакавіка 2019

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця зацьвердзіла поўны сьпіс намінаваных на прэмію кніг у 2019 годзе. Сёлета ён складаецца з 34 пазыцый.

Сьпіс, апублікаваны на сайце Беларускага ПЭН-цэнтру, выглядае наступным чынам:

1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»
2. Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Электронная кнігарня Янушкевiч
3. Алесь Аркуш. Спадчына. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда»
4. Сяргей Белаяр. Расследаванні інспектара Сарвы. — Менск: Галіяфы
5. Алена Брава. Садомская яблыня. — Менск: Галіяфы
6. Алесь Бычкоўскі. Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры. — Менск: Галіяфы
7. Зміцер Вішнёў. Калі прыгледзецца — Марс сіні. — Менск: Янушкевіч
8. Валер Гапееў. Пазл. — Менск: Галіяфы
9. Радзім Гарэцкі. Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меландж-2. — Менск: Кнігазбор
10. Адам Глобус. Казкі сталічныя. — Менск: Кнігазбор
11. Андрэй Горват. Прэм’ера. — Менск: Медысонт
12. Зоя Доля. Час пасля Саюза. — Менск: Медысонт
13. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў
14. Зінаіда Дудзюк. Гонды. — Брэст: Альтэрнатыва
15. Кацярына Захарэвіч. Час Вогненнага Птушкалова. — Менск: Кнігазбор
16. Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 1. — Менск: Пазітыў-цэнтр
17. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў
18. Мікола Калядны. Судуманьне. — Менск: Галіяфы
19. Алесь Кіркевіч. Самурай. — Менск: Кнігазбор
20. Сцяпан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. — Менск: Кнігазбор
21. Алесь Мара. Ад Магніта-Балабуя да Готланда. — Менск: Галіяфы
22. Уладзімір Мароз. Тры сшыткі (Том 2. Выбранае ў трох тамах). — Мінск: Галіяфы
23. Віктар Марціновіч. Ноч. — Менск: Кнігазбор
24. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Менск: Янушкевіч
25. Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Менск: Янушкевіч
26. Ільля Сін. Libido. — Менск: Кнігазбор
27. Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Менск: Кнігазбор
28. Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Менск: Мастацкая літаратура
29. Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Менск: Кнігазбор
30. Каміла Цень. Сакрэт фірмы. — Электронная кнігарня Янушкевiч
31. Каміла Цень. Я прыду за табой у аўгусце. — Электронная кнігарня Янушкевiч
32. Сяргей Шапран. У пошуках сэнсу. Інтэрв’ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч. — Смаленск: Інбелкульт
33. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Менск: Янушкевіч.
34. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

На сайце ПЭН-цэнтру паведамляецца, што Альгерд Бахарэвіч адмовіўся удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройця, напісаўшы ў сакратарыят прэміі ліст: «Гэтым лістом я хачу афіцыйна паведаміць Вам, што мной было прынятае рашэньне не ўдзельнічаць сёлета ў розыгрышы прэміі Ежы Гедройця. Такое рашэньне прынятае з шэрагу самых розных прычын, якія маюць як сьветапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар. Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы».

З увагі на гэта, адзначаецца ў паведамленьні ПЭН-цэнтру, кніга Альгерда Бахарэвіча «Мае дзевяностыя» (2018, Выдавецтва Янушкевіча) не была ўключаная ў агульны спіс намінантаў.

Тым часам Генадзь Вінярскі з выдавецтва «Кнігазбор» напісаў у камэнтарах на старонцы ПЭН-Цэнтру ў Фэйсбуку наступнае:

«Віктар Марціновіч таксама нас прасіў не вылучаць ягоную кнігу, але хтосьці вылучыў. Гульні ПЭНа працягваюцца».

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

Папярэднія пераможцы Прэміі:

  • Павал Касьцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», 2012
  • Уладзімер Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без», 2013
  • Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі», 2014
  • Віктар Казько, «Час зьбіраць косьці», 2015
  • Макс Шчур, «Завяршыць гештальт», 2016
  • Зьміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы», 2017
  • Уладзімер Арлоў, «Танцы над горадам», 2018

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG