Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшыя кнігі 2018-га: Някляеў, Арлоў і Бартосік


Экспэрты Свабоды назвалі найлепшыя кнігі, выдадзеныя ў 2018 годзе. Галасаваньне праводзілася ў трох намінацыях: проза, паэзія, нон-фікшн.

Найлепшай празаічнай кнігай прызналі «На ўсякім сьвеце» Ўладзімера Някляева (57 балаў). За ёй ідуць «Мае дзевяностыя» Альгерда Бахарэвіча (55) і «Сузіральнік» (53) Андрэя Федарэнкі.

У паэзіі найбольшую колькасьць балаў (67) атрымаў зборнік балядаў Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». На другой пазыцыі — зборнік Алеся Разанава «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж» (63), на трэцяй — зборнік Алега Мінкіна «Мяне тут не было...» (54).

У намінацыі непрыдуманай літаратуры першы радок заняла кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста» (73), якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. «Бульба ў райскім садзе» Паўла Касьцюкевіча на другім месцы (37), «Прыпадобніўшыся да насарога» Алеся Анціпенкі — на трэцім (32).

Мы прасілі нашых экспэртаў назваць у кожнай з трох намінацыяў па пяць найлепшых, на іх думку, кніг году. Падлік праводзіўся сумаваньнем балаў за кожную пазыцыю сьпісаў: за першую 10, другую 9, трэцюю 8, чацьвёртую 7, пятую 6 балаў.

Як галасавалі нашы экспэрты

Барыс Пятровіч, празаік, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў»

Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч

Проза:

  1. Уладзімер Някляеў. «На ўсякім сьвеце». «Кнігазбор».
  2. Віктар Марціновіч. «Ноч». «Кнігазбор».
  3. Вінцэсь Мудроў. «Помнік літары Ў». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  4. Людміла Рублеўская. «Пантофля Мнэмазіны». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  5. Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік». «Кнігазбор».

Паэзія:

  1. Уладзімер Арлоў. «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». «Кнігазбор».
  2. Алесь Камоцкі. «Неяк так». «Кнігазбор».
  3. Алег Мінкін. «Мяне тут не было..».. «Кнігазбор».
  4. Мікола Пракаповіч. «Прытулак памяці». «Кнігазбор».
  5. Алесь Разанаў. «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратура».

Нон-фікшн:

  1. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  2. Лявон Баршчэўскі. «Словы і вобразы». Выдавец Зьміцер Колас.
  3. Алесь Бяляцкі. «Лісты салідарнасьці». «Беларуская турэмная літаратура».
  4. Сяргей Навумчык. «Дзевяноста трэці». «Бібліятэка Свабоды».
  5. Сяргей Шапран. «У пошуках сэнсу: інтэрвію і дыялёгі са Сьвятланай Алексіевіч». «Інбелкульт».

Міхаіл Сяргеенка, літаратурны блогер

Проза:

  1. Вінцэсь Мудроў. «Помнік літары Ў». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  2. Юлія Шарова. «Вяртаньне Ліліт». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  3. Альгерд Бахарэвіч. «Мае дзевяностыя». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  4. Людміла Рублеўская. «Пантофля Мнэмазіны». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  5. Анка Ўпала. «На засьнежаны востраў». Выдавец А.М. Янушкевіч.

Паэзія:

  1. Алесь Разанаў. «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратура».
  2. Стась Карпаў. «Канцылярыі розных справаў». «Мэдысонт».
  3. Ольга Маркитантова. «Воздушный океан». «Мэдысонт».
  4. Марыя Мартысевіч. «Сарматыя». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  5. Алег Мінкін. «Мяне тут не было...». «Кнігазбор».

Нон-фікшн:

  1. Павал Касьцюкевіч. «Бульба ў райскім садзе». «Логвінаў».
  2. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  3. Зьміцер Дрозд. «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча». «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар».
  4. Андрэй Вашкевіч. «Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  5. Аляксандар Гужалоўскі. «Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР». Выдавец А.М. Янушкевіч.

Вольга Бабкова, кіраўніца літаратурна-драматургічнай часткі Купалаўскага тэатру

Вольга Бабкова
Вольга Бабкова

Проза:

  1. Мойшэ Кульбак. «Панядзелак». «Вясна», Прага.
  2. Альгерд Бахарэвіч. «Мае дзевяностыя». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  3. Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік». «Кнігазбор».
  4. Віктар Марціновіч. «Ноч». «Кнігазбор».
  5. А.І.Бацкель. «Квадратурынавы маёнтак». «Логвінаў».

Паэзія:

  1. Уладзімер Арлоў. «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». «Кнігазбор».
  2. Алесь Разанаў. «Такая і гэткі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратура».
  3. Марыя Мартысевіч. «Сарматыя». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  4. Алег Мінкін. «Мяне тут не было...». «Кнігазбор».
  5. Юрка Лявонны. «Пералівы». «Галіяфы».

Нон-фікшн:

  1. 1. Алесь Смалянчук. Раман Скірмунт (1868–1939). «Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю». Выавец Зьміцер Колас.
  2. 2. Сяргей Селях. «Беларускі прэм’ер». «Колоград».
  3. 3. Лявон Баршчэўскі. «Словы і вобразы». Выдавец Зьміцер Колас.
  4. 4. Алесь Анціпенка. «Прыпадобніўшыся да насарога». «Кнігазбор».
  5. 5. Зьміцер Дрозд. «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча». «Беларускі дакумэнтальны цэнтар».

Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык

Проза:

  1. Альгерд Бахарэвіч. «Мае дзевяностыя». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  2. Вінцэсь Мудроў. «Помнік літары Ў». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  3. Адам Глобус. «Казкі сталічныя». «Кнігазбор».
  4. Ігар Сідарук. «Выкраданьне вепрука». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  5. Уладзімер Някляеў. «На ўсякім сьвеце». «Кнігазбор».

Паэзія:

  1. Марыя Мартысевіч. «Сарматыя». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  2. Уладзімер Арлоў. «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». «Кнігазбор».
  3. Стась Карпаў. «Канцылярыі розных спраў». «Мэдысонт».
  4. Галіна Сіўчанка. «Зоў звычаю». «Мэдысонт».
  5. Алесь Разанаў. «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратура».

Нон-фікшн:

  1. Сяргей Шупа. «Падарожжа ў БНР». «Бібліятэка Свабоды».
  2. Павал Касьцюкевіч. «Бульба ў райскім садзе». «Логвінаў».
  3. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  4. Лявон Баршчэўскі. «Словы і вобразы». Выдавец Зьміцер Колас.
  5. Алесь Анціпенка. «Прыпадобніўшыся да насарога». «Кнігазбор».

Ціхан Чарнякевіч, літаратурны крытык

Проза:

  1. Альгерд Бахарэвіч. «Мае дзевяностыя». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  2. Алена Брава. «Садомская яблыня». «Галіяфы».
  3. Уладзімер Някляеў. «На ўсякім сьвеце». «Кнігазбор».
  4. Ільля Сін. «LIBIDO». «Кнігазбор».
  5. Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік». «Кнігазбор».

Паэзія:

  1. Уладзімер Арлоў. «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». «Кнігазбор».
  2. Юрка Лявонны. «Пералівы». «Галіяфы».
  3. Алег Мінкін. «Мяне тут не было...». «Кнігазбор».
  4. Алесь Разанаў. «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратура».
  5. Галіна Сіўчанка. «Зоў звычаю». «Мэдысонт».

Нон-фікшн:

  1. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  2. Аляксандар Гужалоўскі. «Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  3. Зьміцер Дрозд. «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча». «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар».
  4. Сяргей Шапран. «У пошуках сэнсу: інтэрвію і дыялёгі са Сьвятланай Алексіевіч». «Інбелкульт».
  5. Тамара Стагановіч-Кольбэ. Абрэзкі зь мінулых гадоў. «Кнігазбор».

Аксана Данільчык, паэтка, літаратуразнаўца

Проза:

  1. Янка Брыль. Збор твораў. Т. 1. «Мастацкая літаратура».
  2. Ян Чыквін. Трохкрылыя птушкі. «Бібліятэка Белавежы».
  3. Альгерд Бахарэвіч. Мае дзевяностыя. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  4. Віктар Марціновіч. «Ноч». «Кнігазбор».
  5. Мойшэ Кульбак. Панядзелак. «Вясна».

Паэзія:

  1. Юрка Лявонны. «Пералівы». «Галіяфы».
  2. Стась Карпаў. «Канцылярыі розных спраў». «Мэдысонт».
  3. Сьвятлана Явар. Дзівосны сад. «Кнігазбор».
  4. Яўгенія Янішчыц. «Каханьня сад і ластаўка вясны». «Мастацкая літаратура».
  5. Алесь Разанаў. «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратура».

Нон-фікшн:

  1. Паўліна Мядзёлка. «Сьцежкамі жыцьця». «Лімарыус».
  2. Сяргей Шупа. «Падарожжа ў БНР». «Бібліятэка Свабоды».
  3. Радзім Гарэцкі. «Апантаны Бацькаўшчынай». «Кнігазбор».
  4. Уладзімер Ліхадзедаў. «Беларусь 1914–1918. Вайна і мір». «Звязда».
  5. Ала Петрушкевіч. «„Белавежа“: Постаці. Творы. Героі». «Бібліятэка «Белавежы».

Анатоль Івашчанка, паэт, супрацоўнік часопіса «Дзеяслоў»

Проза:

  1. Ільля Сін. «LIBIDO». «Кнігазбор».
  2. Уладзімер Някляеў. «На ўсякім сьвеце». «Кнігазбор».
  3. Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік». «Кнігазбор».
  4. Віктар Марціновіч. «Ноч». «Кнігазбор».
  5. Алесь Кіркевіч. «Самурай». «Кнігазбор».

Паэзія:

  1. Алесь Разанаў. «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратура».
  2. Алег Мінкін. «Мяне тут не было...». «Кнігазбор».
  3. Уладзімер Арлоў. «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». «Кнігазбор».
  4. Віктар Ярац. «Зямныя этуды». «Кнігазбор».
  5. Галіна Сіўчанка. «Зоў звычаю». «Мэдысонт».

Нон-фікшн:

  1. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  2. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпуск 5. «Кнігазбор».
  3. Сяргей Шапран. «У пошуках сэнсу: інтэрвію і дыялёгі са Сьвятланай Алексіевіч». «Інбелкульт».
  4. Сяргей Абламейка. «Нечаканы Скарына». «Бібліятэка Свабоды».
  5. Сяргей Шупа. «Падарожжа ў БНР». «Бібліятэка Свабоды».

Усевалад Сьцебурака, паэт, намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

Проза:

  1. Уладзімер Някляеў. «На ўсякім сьвеце». «Кнігазбор».
  2. Адам Глобус. Казкі сталічныя. «Кнігазбор».
  3. Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік». «Кнігазбор».
  4. Пятро Васючэнка. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага. «Кнігазбор».
  5. Віктар Марціновіч. «Ноч». «Кнігазбор».

Паэзія:

  1. Уладзімер Арлоў. «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». «Кнігазбор».
  2. Игорь Шкляревский. Ожерелье сушеных грибов. «Кнігазбор».
  3. Алег Мінкін. Мяне тут не было... «Кнігазбор».
  4. Віктар Ярац. Зямныя эцюды. «Кнігазбор».
  5. Стась Карпаў. Канцылярыі розных справаў. «Мэдысонт».

Нон-фікшн:

  1. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  2. Сяргей Навумчык. «Дзевяноста трэці». «Бібліятэка Свабоды».
  3. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпуск 5. «Кнігазбор».
  4. Тамара Стагановіч-Кольбэ. Абрэзкі з мінулых гадоў. «Кнігазбор».
  5. Сяргей Шапран. «У пошуках сэнсу: інтэрвію і дыялёгі са Сьвятланай Алексіевіч». «Інбелкульт».

Валянціна Аксак, паэтка

Проза:

  1. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  2. Юры Станкевіч. Бесапатам. «Галіяфы».
  3. Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік». «Кнігазбор».
  4. Уладзімер Някляеў. «На ўсякім сьвеце». «Кнігазбор».
  5. Адам Глобус. Казкі сталічныя. «Кнігазбор».

Нон-фікшн:

  1. Павал Касьцюкевіч. Бульба ў райскім садзе. «Логвінаў».
  2. Алесь Анціпенка. Прыпадобніўшыся да насарога. «Кнігазбор».
  3. Зьміцер Дрозд. «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча». «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар».
  4. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  5. Сяргей Абламейка. Нечаканы Скарына. «Бібліятэка Свабоды».

Валянцін Акудовіч, філёзаф, літаратуразнаўца

Проза:

  1. Альгерд Бахарэвіч. Мае дзевяностыя. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  2. Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік». «Кнігазбор».
  3. Віктар Марціновіч. «Ноч». «Кнігазбор».
  4. Уладзімер Някляеў. «На ўсякім сьвеце». «Кнігазбор».
  5. Юры Станкевіч. Бесапатам. «Галіяфы».

Паэзія:

  1. Уладзімер Арлоў. «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». «Кнігазбор».
  2. Алесь Разанаў. «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратара».
  3. Алег Мінкін. «Мяне тут не было...». «Кнігазбор».
  4. Марыя Мартысевіч. Сарматыя. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  5. Стась Карпаў. Канцылярыі розных справаў. «Мэдысонт».

Нон-фікшэн:

  1. 1. Алесь Анціпенка. Прыпадобніўшыся да насарога. «Кнігазбор».
  2. 2. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  3. 3. Павал Касьцюкевіч. Бульба ў райскім садзе. «Логвінаў».
  4. 4. Лявон Баршчэўскі. Словы і вобразы. Выдавец Зьміцер Колас.
  5. 5. Тамара Стагановіч-Кольбэ. Абрэзкі зь мінулых гадоў. «Кнігазбор».

Поўны сьпіс названых кнігаў

Проза:

  • а.і.бацкель. Квадратурынавы маёнтак. «Логвінаў».
  • Уладзімер Някляеў. «На ўсякім сьвеце». «Кнігазбор».
  • Вінцэсь Мудроў. Помнік літары «Ў». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  • Людміла Рублеўская. Пантофля Мнэмазіны. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  • Алесь Кіркевіч. «Самурай». «Кнігазбор».
  • Альгерд Бахарэвіч. Мае дзевяностыя. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  • Ігар Сідарук. Выкраданьне вепрука. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  • Адам Глобус. Казкі сталічныя. «Кнігазбор».
  • Анка Ўпала. На засьнежаны востраў. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  • Юры Станкевіч. Бесапатам. «Галіяфы».
  • Мойшэ Кульбак. Панядзелак. «Вясна».
  • Юлія Шарова. Вяртаньне Ліліт. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  • Віктар Марціновіч. «Ноч». «Кнігазбор».
  • Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік». «Кнігазбор».
  • Алена Брава. Садомская яблыня. «Галіяфы».
  • Ільля Сін. LIBIDO. «Кнігазбор».
  • Янка Брыль. Збор твораў. Том 1. «Мастацкая літаратура».
  • Ян Чыквін. Трохкрылыя птушкі. «Бібліятэка Белавежы».
  • Пятро Васючэнка. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага. «Кнігазбор».

Паэзія:

  1. Алег Мінкін. «Мяне тут не было...». «Кнігазбор».
  2. Яўгенія Янішчыц. Каханьня сад і ластаўка вясны. «Мастацкая літаратура».
  3. Уладзімер Арлоў. «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». «Кнігазбор».
  4. Юрка Лявонны. «Пералівы». «Галіяфы».
  5. Алесь Камоцкі. Неяк так. «Кнігазбор».
  6. Мікола Пракаповіч. Прытулак памяці. «Кнігазбор».
  7. Ольга Маркитантова. Воздушный океан. «Мэдысонт».
  8. Сьвятлана Явар. Дзівосны сад. «Кнігазбор».
  9. Марыя Мартысевіч. Сарматыя. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  10. Алесь Разанаў. «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж». «Мастацкая літаратура».
  11. Стась Карпаў. Канцылярыі розных справаў. «Мэдысонт».
  12. Галіна Сіўчанка. «Зоў звычаю». «Мэдысонт».
  13. Віктар Ярац. Зямныя эцюды. «Кнігазбор».
  14. Игорь Шкляревский. Ожерелье сушеных грибов. «Кнігазбор».

Нон-фікшн:

  1. Андрэй Вашкевіч. Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу. Выдавец А.М. Янушкевіч.
  2. Аляксандар Гужалоўскі. «Чырвоны аловак. Нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР». Выдавец А.М. Янушкевіч.
  3. Алесь Смалянчук. Раман Скірмунт (1868 — 1939. Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю. Выдавец Зьміцер Колас.
  4. Сяргей Селях. Беларускі прэм’ер. «Колоград».
  5. Радзім Гарэцкі. Апантаны Бацькаўшчынай. «Кнігазбор».
  6. Сяргей Шупа. «Падарожжа ў БНР». «Бібліятэка Свабоды».
  7. Паўліна Мядзёлка. Сьцежкамі жыцьця. «Лімарыус».
  8. Алесь Анціпенка. Прыпадобніўшыся да насарога. «Кнігазбор».
  9. Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». «Бібліятэка Свабоды».
  10. Лявон Баршчэўскі. Словы і вобразы. Выдавец Зьміцер Колас.
  11. Тамара Стагановіч-Кольбэ. Абрэзкі зь мінулых гадоў. «Кнігазбор».
  12. Павал Касьцюкевіч. Бульба ў райскім садзе. «Логвінаў».
  13. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпуск 5. «Кнігазбор».
  14. Сяргей Шапран. «У пошуках сэнсу: інтэрвію і дыялёгі са Сьвятланай Алексіевіч». «Інбелкульт».
  15. Зьміцер Дрозд. «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча». «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар».
  16. Сяргей Навумчык. «Дзевяноста трэці». «Бібліятэка Свабоды».
  17. Алесь Бяляцкі. «Лісты салідарнасьці». «Беларуская турэмная літаратура».
  18. Уладзімер Ліхадзедаў. «Беларусь 1914–1918. Вайна і мір». «Звязда».
  19. Ала Петрушкевіч. «„Белавежа“: Постаці.Творы. Героі». «Бібліятэка «Белавежы».
  20. Сяргей Абламейка. «Нечаканы Скарына». «Бібліятэка Свабоды».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG