У выпадку «інэрцыйнага разьвіцьця», зь якім улады Беларусі зьбіраюцца змагацца, рост эканомікі можа запаволіцца да толькі 2,5% валавага ўнутранага прадукту на год, перадае БелаПАН заяву намесьніка міністра эканомікі Дзьмітрыя Ярашука. Міжнародны валютны фонд бачыць пагрозу ня росту, а падзеньня.
Што робяць улады
Як расказаў Дзьмітры Ярашук на канфэрэнцыі, што зладзіла агенцтва Fitch Ratings 9 ліпеня ў Менску, структурныя зьмены ў беларускай эканоміцы «ідуць ня надта хутка», але «нельга сказаць», што яны не праходзілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мінэканомікі: Рост эканомікі Беларусі замарудзіўся праз брудную расейскую нафтуЁн адзначыў скарачэньне долі дзяржаўнага сэктару ў ВУП, рост унёску ў эканоміку прадукцыйнага малога і сярэдняга бізнэсу, разьвіцьцё ІТ-сфэры. Але дадаў, што для ўстойлівага разьвіцьця «гэтага недастаткова», бо калі ўсё застанецца як ёсьць («пры інэрцыйным сцэнары разьвіцьця»), то рост эканомікі запаволіцца да 2,5% ВУП на год зь леташніх 3%.
Дзяржаўныя органы разам з Сусьветным банкам, кажа Ярашук, працуюць над «дарожнай мапай падвышэньня эфэктыўнасьці нацыянальнай эканомікі». Склад групы зацьверджаны, але праца «ідзе недзе ня так хутка, як хацелася б», бо беларускі бок «мусіць улічваць і сацыяльныя фактары», а з боку чальцоў працоўнай групы часта гучаць «прапановы, надта радыкальныя для нас».
Чаго баіцца МВФ
Стратаў ад расейскага падатковага манэўру, якія Ярашук ня згадваў.
Яны, як расказаў на канфэрэнцыі прадстаўнік МВФ у Беларусі Надзім Ілахі, могуць каштаваць краіне «да 5% ВУП да 2024 году», а пытаньне кампэнсацыі за падатковы манэўр не ўрэгуляванае дагэтуль. МВФ бачыць «вялікую рызыку» ў магчымым зьніжэньні даходаў у выпадку зьменаў умоваў паставак нафты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Амбасадар Сямашка патлумачыў, чаму Беларусь «ня зможа перажыць» падатковы манэўр РасеіЭканамісты Сусьветнага банку там часам прагназуюць, што рост беларускай эканомікі захаваецца, але будзе ніжэйшым за 2%, у выпадку адсутнасьці кампэнсацыі стратаў за падатковы манэўр. Але ў прагнозе Сусьветнага банку адзначалася і тое, што ў найгоршым сцэнары (без усялякай кампэнсацыі) беларуская эканоміка «можа скаціцца ў рэцэсію».
Fitch ацэньвала беларускія страты ад падатковага манэўру ў суму да 10,6 млрд даляраў за 5 гадоў, а гэта каля 18% ад ВУП за мінулы год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка згадаў эканамічныя пагрозы ў прамове 3 ліпеняБеларусь і Расея больш за год абмяркоўваюць кампэнсацыю падатковага манэўру, але Расея зьвязвае яе (а таксама цану на газ) з «паглыбленьнем інтэграцыі». Гэта можа стаць тэмай чарговых перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна, заплянаваных на 18 чэрвеня.
Лукашэнка казаў, што яны з Пуціным дамовіліся не ламаць дамову аб стварэньні «саюзнай дзяржавы» — але пра ўваходжаньне Беларусі ў склад Расеі ці наадварот «нават размаўляць ня трэба».