Зась патлумачыў прычыны адстаўкі Шуневіча

Юры Караеў і Ігар Шуневіч

У адстаўцы былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча няма ніякага падтэксту, палітычных ці непалітычных падстаў. Пра гэта 13 чэрвеня заявіў дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась, прадстаўляючы калектыву МУС новага кіраўніка Юрыя Караева, піша БелТА.​

«Прычыны гэтага рашэньня былі выпакутаваныя самім Ігарам Анатольевічам, які распавёў пра гэта публічна, дастаткова шчыра і адкрыта. Таму няма неабходнасьці нешта камэнтаваць і тлумачыць», — сказаў Зась.

Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч пайшоў у адстаўку 10 чэрвеня. Новым кіраўніком МУС прызначылі Юрыя Караева.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка прызначае кіраваць МУС «варагаў»?