Застаўся апошні шанец, каб наведаць выставу «Свабода СМІ ў Беларусі» ў амбасадзе Вялікай Брытаніі

Брытанская амбасада ў Менску зладзіла выставу «Свабода СМІ ў Беларусі». Да канца гэтага тыдня яшчэ можна прагаласаваць за найлепшы здымак выставы, які дасылалі на конкурс журналісты і аматары з усёй краіны. Па выніках галасаваньня наведнікаў абяруць фіналіста.

Віцэ-консул брытанскай амбасады ў Беларусі Лі Стоўн пракамэнтаваў выставу такім чынам:

«Мы вельмі радыя, што на конкурс свае фатаграфіі нам даслалі некалькі журналістаў, і я спадзяюся, што як мага больш людзей убачаць іх на працягу наступнага тыдня.

Як відаць з шырокага спэктру прадстаўленых фатаграфій, тэрмін „свабода СМІ“ досыць шырокі, і ў канчатковым выніку гаворка ідзе пра павышэньне дасьведчанасьці пра неабходнасьць свабоды СМІ і пра тое, як важна, каб тыя, хто працуе ў СМІ, маглі працягваць выконваць сваю працу па асьвятленьні навінаў для ўсіх нас».

Апошні дзень працы выставы — чацьвер, 23 сакавіка, з 14 да 16:00. Адрас — вуліца Карла Маркса, 37. Уваход вольны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менск прывязуць рэчы ангельскай сьпявачкі беларускага паходжаньня