Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прывязуць рэчы ангельскай сьпявачкі беларускага паходжаньня


Эмі Ўайнгаўс

Улетку ў Менск прыедзе выстава ангельскай сьпявачкі Эмі Ўайнгаўс, якая мела беларускія карані. Праз плятформу Ulej.by арганізатары зьбіраюць грошы і прапануюць загадзя замовіць квіток на выставу.

Прадзед Эмі Ўайнгаўс у 1891 годзе пераехаў зь Менску ў Лёндан.

Арганізатары хочуць сабраць мінімум 20 000 рублёў да 29 траўня. На момант публікацыі сабралі 58% неабходных сродкаў. Мінімальна можна ахвяраваць 10 рублёў — столькі каштуе 1 квіток на выставу, максымальна — 40 рублёў за 4 квіткі. Найбольшае ахвяраваньне — 10 545 рублёў, за столькі арганізатары «прадалі» асабістую сустрэчу зь сямʼёй сьпявачкі.

Арганізатары анансавалі, што Менск стане апошнім горадам, куды прыедзе выстава «Amy Winehouse — A Family Portrait». Пасьля завяршэньня выставы экспанаты вернуць сямʼі сьпявачкі і іншым уладальнікам.

Выстава пройдзе з 15 чэрвеня па 31 жніўня ў мастацкай галерэі Міхася Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Падчас выставы будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG