Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Менскай спадчыне» не змаглі назваць дату заканчэньня рэканструкцыі Чырвонага касьцёла


Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) падчас першага этапу рэканструкцыі, 2018 год

Рэканструкцыя менскага касьцёла Сьвятых Сымона і Алены спынілася па завяршэньні вонкавых працаў.

«Другі этап — гэта ўнутраныя работы і прывядзеньне ўсяго будынка ў адпаведнасьць з пажарнымі і тэхнічнымі нормамі, — сказаў прадстаўнік „Менскай спадчыны“ Сяргей Абрамаў. — Тут існуюць пэўныя праблемы з інжынэрнымі сеткамі, найперш сьцёкам вады. Гэта няпростая задача, але тэхнічна ўсё магчыма. Таму праца пакуль прыпыненая, разглядаем магчымасьці праекту. З гэтай прычыны я не магу сёньня назваць канкрэтных датаў пачатку і завяршэньня рэканструкцыі».

У першы этап рэканструкцыі ўваходзілі рэстаўрацыя фасадаў і замена даху.

Цяпер, паводле Абрамава, «Менская спадчына» працуе на васьмі аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны.

Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены будаваўся ў 1905–1910 гадах на грошы Эдварда Вайніловіча ў памяць пра ягоных
дзяцей, якія заўчасна памерлі — Сымона і Алены Вайніловічаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG