У адзін зь менскіх офісаў тэлеканалу «Белсат» прыйшлі міліцыянты, ад 8:50 яны робяць ператрус. Сьледчы камітэт растлумачыў: гэта сьледчыя дзеяньні па справе за «паклёп».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сьледчы камітэт назваў артыкул, паводле якога завялі справу супраць «Белсату»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Журналіст «Белсату» патлумачыў, з чым зьвязаны ператрусГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
З офісу «Белсату» сьледчыя забралі 5 кампутараўПад’езд дома, дзе знаходзіцца офіс «Белсату», ахоўвае міліцыянт, не прапускае нікога апрача жыхароў. Ён сказаў карэспандэнту Свабоды, што «праводзяцца сьледчыя дзеяньні».
Вядома, што ў пад’езд прайшоў супрацоўнік МНС зь пілой-баўгаркай. Паводле «Белсату», дзьверы ў офіс сьпілавалі. Пазьней высьветлілася, што дзьверы ўсё ж адчынілі, каб іх не пашкодзілі.
Як удакладняе Беларуская асацыяцыя журналістаў, на ператрус маецца пастанова Сьледчага камітэту.
Журналісты розных СМІ перад офісам «Белсату» падчас ператрусу
Супрацоўніца праваахоўных органаў
У офісе падчас ператрусу
Карэспандэнты Свабоды сочаць за разьвіцьцём сытуацыі зь месца падзеі.