Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З офісу «Белсату» сьледчыя забралі 5 кампутараў

абноўлена

Падчас ператрусу ў офісе тэлеканалу «Белсат» у Менску, 9 красавік
Падчас ператрусу ў офісе тэлеканалу «Белсат» у Менску, 9 красавік

У адзін зь менскіх офісаў тэлеканалу «Белсат» прыйшлі міліцыянты, ад 8:50 яны робяць ператрус. Сьледчы камітэт растлумачыў: гэта сьледчыя дзеяньні па справе за «паклёп».

А 13-й гадзіне з офісу «Белсату» выйшлі супрацоўнікі міліцыі і Сьледчага камітэту. Разам зь імі зьявіўся і супрацоўнік тэлеканалу Мікола Дзябёла, які прысутнічаў пад час ператрусу.

«Ніякага абвінавачаньня супраць мяне няма, я быў як прысутны падчас ператрусу. Сьледчы забараніў разгалошваць, на падставе якога артыкулу вядуцца дзеяньні. Але ператрус паводле крымінальнай справы», — паведаміў Дзябёла.

Пасьля гэтага журналісты змаглі падняцца ў памяшканьне, дзе пабачылі поўны хаос – па ўсіх памяшканьнях раскіданыя скрыні і асабістыя рэчы.
Мікола Дзябёла адзначыў, што супрацоўнікі паводзілі сябе карэктна. Запэўнілі, што «справай БелТА» займаліся не яны.

Падчас ператрусу, паводле Дзябёлы, забралі два сыстэмныя блёкі, тры ноўтбукі, а таксама ўсе носьбіты інфармацыі.

Яму не патлумачылі, чаму ператрус праведзены менавіта ў гэты час – ён не выключае, што гэта зьвязана з палітычнымі кампаніямі, якія чакаюцца ў агляднай будучыні.

Дзябёла распавёў, што на пачатку 9-й у дамафон патэлефанавала жанчына, якая сказала, што хоча праверыць наяўнасьць гарачай вады. Яшчэ праз нейкі час пагрукалі і сказалі, што прыйшлі са Сьледчага камітэту.

Калі ён адмовіўся іх пусьціць у кватэру, пачуўся гул пілы-«баўгаркі». Каб не псаваць маёмасьць гаспадара, Дзябёла ўрэшце адчыніў дзьверы. Адразу ж пачаўся ператрус.

Цяпер мэнэджэр мае пракансультавацца з юрыстамі, якую інфармацыю можна агалошваць, каб не нашкодзіць сабе і калегам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG