Ніну Багінскую судзілі за Курапаты двойчы за адзін дзень

Ніна Багінская ў Курапатах 5 красавіка

72-гадовую актывістку абвінавацілі ў тым, што яна перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, калі там зносілі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу.

Гэта вызначылі як «дробнае хуліганства» (арт.17.1 КаАП РБ). Таксама Багінскую вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ).

Пасьля першага паседжаньня суд Менскага раёну аштрафаваў адправіў пратакол на дапрацоўку. Увечары адбылося другое паседжаньне — і ў выніку актывістку аштрафавалі на 1275 рублёў (50 базавых велічыняў)

Ніна Багінская пасьля затрыманьня 5 красавіка трымала галадоўку.

Пасьля прысуду яна сказала, што абскарджваць яго ня будзе: «Навошта траціць грошы?»

Ніну Багінскую затрымліваюць 5 красавіка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольгу Мікалайчык аштрафавалі амаль на 900 рублёў за допіс пра малебен у Курапатах. Статкевіча ў суд не прывезьлі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманага ў Курапатах Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыжы, плот і малітвы. Сьцісла пра падзеі ў Курапатах