Дванаццацігадовая Тася Перчыкава, якую зацкавалі аднавяскоўцы за тое, што яна напісала ліст прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну, пакінула вёску Томсіна.
Пры падтрымцы чыноўнікаў з адміністрацыі Пскоўскай вобласьці маці Тасі Алена Перчыкава змагла знайсьці дом у адной з абласных вёсак. Адна доля дома будзе належаць ёй, другая — Тасі. Перчыкавы папрасілі Радыё Свабода не публікаваць іхны адрас, каб не сутыкнуцца з праблемамі на новым месцы жыхарства, паведамляе Настоящее время.
Алена Перчыкава ўладкоўваецца на працу ў госьпіс, разьмешчаны ў тым жа населеным пункце. Для Тасі ў новай вёсцы ёсьць школа, у якую яна пойдзе наступнай восеньню.
«Уладкоўваемся на новым месцы. Дзьве ночы пераяжджалі. Жах, вядома, што атрымалася зь дзіцячага ліста», — расказала Алена Перчыкава.
Праблемы ў Перчыкавых пачаліся пасьля таго, як у сьнежні мінулага году 12-гадовая Тася напісала ліст прэзыдэнту Расеі Пуціну. У ім яна расказала пра тое, што ў вёсцы Томсіна Пскоўскай вобласьці, дзе яны жывуць, зачынілі школу, а мамінай зарплаты нават пры працы на дзьве стаўкі ледзь хапае на жыцьцё. Дзяўчынка папрасіла міні-трактар для мамы, каб лягчэй было апрацоўваць зямлю. Ці дайшоў зварот да Пуціна, невядома, пра яго распавялі журналісты. Пасьля гэтага Перчыкавым сталі ня толькі дасылаць дапамогу з усёй краіны, але і сталі паступаць пагрозы ад невядомых і ад аднавяскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14-гадовая дзяўчынка, якая напісала Пуціну ліст, скончыла жыцьцё самагубствамПерчыкавых, па іх словах, абражалі, казалі, што яны выскачкі, што зьняславілі ўсіх сваім паведамленьнем пра школу і маленькія заробкі. Затым праз фальшывы акаўнт у Тасі выманілі фота ў аголеным выглядзе, а потым выклалі яго ў сацсетках. Дзяўчыне давялося перайсьці на дыстанцыйнае навучаньне, а маці — выслухоўваць дакоры суседзяў.
«Ну як жа так! Так зганьбіла ўсіх! Паказвалі нават мае сыны, што яна голая ў інтэрнэце», — пераказвала Алена прэтэнзіі аднавяскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зварот да Трампа дапамог: на Гомельшчыне адновіць працу закрыты аўтавакзалПасьля гэтага ёй тройчы тэлефанавалі са схаванага нумару з пагрозамі, што жыцьця ім тут ня будзе: «Калі мы не разумеем папярэджаньня з фатаграфіяй, то вось наступным разам яна [дзяўчынка] будзе парваная ад вуха да вуха», — цытавала паведамленьне мама Тасі.
31 студзеня на ТВ выйшаў сюжэт, у якім гаварылася, што Перчыкавы «падхапілі модны рух даўншыфцінгу» і «ўнесьлі "пярчынкі" ў жыцьцё глыбінкі».
18 сакавіка да Перчыкавых прыехаў кіраўнік СК Пскоўскай вобласьці і прыняў заяву аб цкаваньні. Да гэтага ў Сьледчым камітэце заяўлялі, што ўсе пагрозы ў адрас Тасі і яе маці — фэйк.