Рыскі акруговы суд 28 сакавіка асудзіў на пяць гадоў пазбаўленьня волі 29-гадовага жыхара Даўгаўпілсу Арцёма Скрыпніка, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны. Суд прызначыў Скрыпніку выпрабаваўчы пэрыяд два гады: калі на працягу гэтага тэрміну ён зьдзейсьніць якое-небудзь правапарушэньне, яго неадкладна адправяць у турму, паведамляе Настоящее время.
Справа Скрыпніка — першая ў Латвіі справа па артыкуле аб удзеле ва ўзброеным канфлікце за межамі краіны. У жніўні 2017-га суд Відземскага прадмесьця Рыгі ўжо судзіў Скрыпніка па той жа справе, але апраўдаў яго. Новы прысуд суду ў Рызе адмяняе папярэдні прысуд суду ніжняй інстанцыі. Скрыпнік у сваіх паказаньнях распавёў, што жыў у Маскве і з 2008 году ўдзельнічаў у групавых занятках, «у тым ліку на ваенныя тэмы». Улетку 2014 году яму прапанавалі разам з гэтай групай адправіцца ва ўсходнюю Ўкраіну ваяваць на баку сэпаратыстаў і выдалі зброю і форму. Таксама за адзін дзень удзелу ва ўзброеным канфлікце Скрыпніку, паводле яго словаў, прапанавалі 20 тысяч расейскіх рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бразылец, які ваяваў за «ДНР», жыве ў манастыры пад КіевамСкрыпнік, як заяўляюць сьледчыя, таксама прызнаўся, што на Данбасе ён быў снайпэрам і забіў больш за 100 чалавек. Але пазьней у судзе мужчына заявіў, што абылгаў сябе, бо знаходзіўся пад моцным псыхалягічным ціскам. Яго абарона ў сваю чаргу настойвала, што Скрыпнік у 2014 годзе стаў добраахвотнікам так званай «ДНР» з гуманітарнай мэтай і нібыта займаўся там толькі разьмеркаваньнем паміж жыхарамі гуманітарнай дапамогі, а ў баявых дзеяньнях удзелу не прымаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Упершыню судзяць чэха паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ў баях на Данбасе на баку сэпаратыстаўАбарона таксама настойвала, што ўвосень 2014 году пад Луганскам Скрыпнік атрымаў цяжкую траўму галавы і пасьля гэтага «фізычна ня мог ваяваць». Ўскладненьні пасьля траўмы нібыта прывялі да частковага паралічу рукі і ногі, і мужчына дагэтуль пакутуе ад частковай страты памяці.
У той жа час сьледчыя настойваюць, што хоць Скрыпнік сапраўды быў паранены і прыкладна месяц лячыўся ў шпіталі, ён і пасьля гэтага працягнуў удзельнічаць у баявых дзеяньнях і рабіў гэта да канца красавіка 2015 году. Толькі ў пачатку 2016 году ён вярнуўся ў Латвію, дзе і быў затрыманы.