25 сакавіка ва ўрочышчы Курапаты будуць пастаўленыя сродкі фота- і відэафіксацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Курапатах усталявалі фатапасткі. ФАТАФАКТНа тэрыторыі ўрочышча плянуецца разьмясьціць 10-12 фатапастак. Плянуецца, што камэры будуць пастаўленыя службовымі асобамі лясной аховы ў прысутнасьці міліцыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Такім чынам Бараўлянскі спэцлясгаз узмацняе ахову Курапацкага ўрочышча пасьля акту вандалізму над помнікамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
СК завёў крымінальную справу за размаляваныя фарбай помнікі ў КурапатахУ выпадку зьдзяйсьненьня тых ці іншых супрацьпраўных дзеяньняў сродкі фота- і відэафіксацыі дадуць магчымасьць вылічыць парушальнікаў.
Вандалізм у Курапатах
Цяпер у Курапатах арганізавае дзяжурства дзяржаўнай лясной аховы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сьледчыя ўзялі на аналіз сінія кроплі каля ўваходу ў «Поедем поедим». Яны падобныя на фарбу вандалаў у КурапатахПаводле Міністэрства лясной гаспадаркі, апаганеныя вандаламі помнікі прыведзеныя ў парадак.