Сьпевака Ар Кэлі абвінавацілі ў сэксуальным гвалце. Ён арыштаваны

Выступ Ар Кэлі ў Нью-Ёрку. 2012 год.

У Чыкага паліцыя затрымала вядомага сьпевака і музычнага прадусара Ар Кэлі. Яго абвінавачваюць у дзесяці эпізодах сэксуальнага гвалту, у тым ліку і над непаўналетнімі. BBC паведамляе, што артыст здаўся паліцыі, але вінаватым сябе ня лічыць. Яго зьмясьцілі пад арышт.

Ар Кэлі абвінавачваюць у злачынствах сэксуальнага характару, як мяркуецца, учыненыя ў пэрыяд з 1998 па 2010 гады.

  • За гэты час некалькі жанчын абвінавацілі сьпевака ў згвалтаваньнях, а ў 2008 годзе Ар Кэлі судзілі па справе аб вырабе дзіцячай парнаграфіі, але апраўдалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віноўнік скандалу ў Швэдзкай акадэміі атрымаў два гады турмы

Як адзначае BBC, новыя абвінавачваньні ўдалося выставіць пасьля таго, як пракурор штату Ілінойс Кім Фокс заклікала жанчын, пацярпелых ад дзеяньняў сьпевака, заявіць пра гэта ў судзе. Адной з падставаў для звароту пракурора стаў выхад у студзені 6-сэрыйнага дакумэнтальнага фільма «Перажыць Ар Кэлі», у якім прыводзяцца падрабязнасьці сэксуальных злачынстваў.

  • Раней адвакат Майкл Авенаці, які прадстаўляе шэсьць ахвяраў гвалту, заявіў, што перадаў у пракуратуру відэазапіс, на якой Ар Кэлі займаецца сэксам з чатырнаццацігадовай дзяўчынай.
  • Сам артыст неаднаразова абвяргаў абвінавачваньні на свой адрас і прысьвяціў гэтаму песьню, якая, аднак, называецца I Admit (я прызнаю). У ёй Ар Кэлі прызнаецца, што не хадзіў у царкву і што яго выгналі з школы, але не прызнае сябе вінаватым у пэдафіліі, хатнім гвалце і стварэньні «сэксуальнага культу».
  • У 2018 годзе найбуйнейшыя сэрвісы для лічбавага распаўсюджваньня музыкі iTunes і Spotify абвясьцілі Ар Кэлі байкот пасьля чарговай сэрыі абвінавачваньняў на яго адрас.