На дадзены момант вядома, што ў выніку выбуху ў парыскай пякарні загінулі тры чалавекі: двое пажарных і двое цывільных, дзесяць чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.
На дадзены момант вядома, што ў выніку выбуху ў парыскай пякарні загінулі тры чалавекі, дзесяць чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.
Паводле дадзеных Крызіснага цэнтру МЗС Францыі, беларускіх грамадзян сярод пацярпелых ад выбуху ў Парыжы няма. Інфармацыю пра гэта разьмясьціла МЗС Беларусі ў сваім твітэр-акаўнце. Амбасада Беларусі ў Францыі працягне сачыць за сытуацыяй.
У цэнтральным раёне Парыжу раніцай 12 студзеня адбыўся магутны выбух у адной зь пякарняў. Паводле МУС Францыі, у выніку выбуху загінулі тры чалавекі: двое пажарных і адна цывільная грамадзянка Гішпаніі, дзесяць чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане (адзін зь іх – пажарны).
Паводле папярэдняе вэрсіі, выбух адбыўся ў выніку ўцечкі бытавога газу.