Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы адбыўся моцны выбух, дзясяткі параненых. Фота


Раніцай 12 студзеня ў цэнтры Парыжу адбыўся выбух, паведамляюць адразу некалькі сусьветных і францускіх СМІ. Сярод іх тэлеканал Al Jazeera і выданьне leparisien.fr.

Выбух адбыўся ў будынку, на першым паверсе якога знаходзіцца пякарня. У суботу яна не працуе.

Падрабязнасьцяў пра прычыны выбуху, які адбыўся ў сталіцы Францыі раніцай суботы 12 студзеня, пакуль няма. Вядома толькі пра моцныя пашкоджаньні на будынках і зьнішчаныя ў выніку выбуху аўтамабілі.

Па адной з вэрсій прычынай здарэньня мог стаць выбух бытавога газу, усё адбылося ў памяшканьні пякарні. У ліквідацыі вынікаў выбуху ўдзельнічала каля 140 ратавальнікаў, паведамляе брытанскі The Telegraph.

На месцы здарэньня​

Мясцовая паліцыя паведаміла пра дзясяткі пацярпелых, іх стан невядомы. Праваахоўнікі просяць жыхароў Парыжа ўстрымацца ад наведваньня месца выбуху, каб не перашкаджаць працы паліцыі і ратавальнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG