У Расеі на шахце загінулі 9 чалавек

Ратаўнікі ў салікамскай шахце

У Пермскім краі Расеі, у горадзе Салікамску, ад пажару на рудніку шахты «Уралкалія» загінулі 9 чалавек, паведамляе ТАСС.

Усяго ў рудніку працавалі 17 чалавек — будаўнікоў з падраднай арганізацыі. 8 здолелі падняцца на паверхню.

У суботу 22 сьнежня каля 10-й гадзіны на глыбіні 340 мэтраў загарэлася мантажная пена і будаўнічае сьмецьце. Ратавальнікі не змаглі своечасова дабрацца да заблякаваных людзей праз задымленьне.

Салікамск

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лабавым сутыкненьні ў Рагачоўскім раёне загінулі 3 чалавекі. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лабавым сутыкненьні ў Рагачоўскім раёне загінулі 3 чалавекі. ФОТА