Мінфін распавёў, колькі Беларусь павінна заплаціць астатняму сьвету ў 2019 годзе

Ілюстрацыйнае фота

Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Юры Селівёрстаў расказаў 18 сьнежня ў Палаце прадстаўнікоў аб зьнешняй дзяржаўнай запазычанасьці Беларусі падчас абмеркаваньня дзяржаўнага бюджэту, піша БелаПАН.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У праекце бюджэту Беларусі на 2019 год улічылі падатковы манэўр Расеі: мінус 600 мільёнаў рублёў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канапацкая пра тэрміновае абмеркаваньне бюджэту-2019: Дэпутатам паведамілі за пару гадзін да пачатку

У 2019 годзе (курс даляра ўзяты на дзень публікацыі):

  • на аплату запазычанасьцей — 5,8 млрд рублёў (2,73 млрд даляраў);
  • каля 2,8 млрд рублёў плянуюць выплаціць зь «недаўгавых» крыніцаў — з мытаў на імпарт нафтапрадуктаў і сырой нафты;
  • на абслугоўваньне запазычанасьцей — каля 3 млрд рублёў (1,41 млрд даляраў), што на чвэрць больш за 2018 год;
  • на аплату запазычанасьцей трэба яшчэ пазычыць 1,4 млрд даляраў;
  • на падтрымку аб'ёму золатавалютных рэзэрваў трэба прыцягнуць яшчэ 517 млн даляраў;
  • ад Расеі зноў чакаюць пазыкі 1 млрд даляраў на рэфінансаваньне ранейшых пазыкаў (на мінулым тыдні міністар фінансаў Беларусі казаў, што гэта пакуль ня трэба), плянуецца разьмясьціць аблігацыі на 370 млн даляраў.

Паводле Нацыянальнага банку, на 1 лістапада дзяржаўная запазычанасьць Беларусі складала агулам 45 млрд беларускіх рублёў, зьнешняя дзяржаўная запазычанасьць была роўнай 16,769 млрд даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У бюджэце-2019 прадугледжаны рост грошай на культуру, але яго «зьядуць» Эўрапейскія гульні