Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь калі-небудзь папросіць у Расеі крэдыт, але пакуль ня трэба, — міністар фінансаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вядомая сума, невядомая дата: 630 млн даляраў на сплату запазычанасьцяў, але «ня факт, што гэта будзе ў 2019 годзе», перадае БелТА словы міністра фінансаў Максіма Ермаловіча.

Паводле міністра, тэрміны атрыманьня расейскага крэдыту прывязаныя да выплатаў запазычанасьцяў.

«Таму сёньня няма неабходнасьці яго абмяркоўваць, ініцыяваць прыцягненьне гэтых сродкаў. Яны нам проста не патрэбны, – казаў Ермаловіч у час сустрэчы Савету міністраў так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. — Мы цяпер ажыцьцяўляем датэрміновую выплату нашых абавязаньняў. Навошта нам прыцягваць загадзя сродкі, які сэнс?»

Раней паведамлялася, што ўлады Беларусі і Расеі ўжо дамовіліся пра выдачу крэдыту на 1 млрд даляраў на рэфінансаваньне ранейшых запазычанасьцяў. Налета Беларусі трэба сплаціць 3,6 млрд даляраў вонкавай запазычанасьці (разам з унутранай — 5 млрд даляраў).

Беларусь не заўсёды атрымлівае крэдыты сваечасова. Так, шосты транш крэдыту Эўразійскага банку чакалі амаль год, прычым з усяго крэдыту на 3 млрд даляраў пераведзена пакуль толькі 1,8 млрд, а лёс «недададзеных» 200 млн застаецца няпэўным — больш траншаў не плянавалася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG