Санкцыі ЗША закранулі 50 іранскіх банкаў і іх філіялаў

© Shutterstock

Паводле кіраўніка амэрыканскага Мінфіна, санкцыі закліканы паказаць Тэгерану, што ён павінен адмовіцца ад сваіх «паводзінаў, якія дэстабілізуюць».

ЗША ў панядзелак аднавілі і ўзмацнілі санкцыі ў дачыненьні да нафтавага, банкаўскага і транспартнага сэктараў іранскай эканомікі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэта было зроблена пасьля таго, як прэзыдэнт Дональд Трамп вывеў Злучаныя Штаты з заключанага ў 2015 годзе ядзернага пагадненьня і паабяцаў узмацніць ціск на Тэгеран.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У стылі «Гульні тронаў»: Трамп паведаміў Ірану, што «санкцыі блізка», тамтэйшыя вайскоўцы адказалі

«Беспрэцэдэнтны фінансавы ціск на Іран з боку Міністэрства фінансаў павінен выразна прадэманстраваць іранскаму рэжыму, што ён будзе сутыкацца з узмацненьнем фінансавай ізаляцыі і эканамічнай стагнацыяй, пакуль фундамэнтальным чынам ня зьменіць свае дэстабілізуючыя паводзіны», — гаворыцца ў заяве міністра фінансаў ЗША Стывена Мнучына.

Санкцыі закранулі 50 іранскіх банкаў і іх філіялаў, больш за 200 фізычных асобаў і суднаў у сфэры марскога транспарту, а таксама нацыянальныя авіялініі Ірану, Iran Air і больш як 65 паветраных суднаў, якія належаць ім, паведамляецца ў заяве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прамова Трампа ў ААН: пра Іран, Расею, сусьветны ўрад ды іншае