Раскопкі на «Галгофе» ў Курапатах. ВІДЭА

Раскопкі ў Курапатах, 16 кастрычніка

На «Галгофе» ва ўрочышчы Курапаты 16 кастрычніка пачаліся першыя за 20 гадоў раскопкі. Яны праводзяцца на месцы, дзе неўзабаве мусяць зрабіць дзяржаўны мэмарыял.

Вядзе раскопкі археоляг Аляксандар Максімовіч.

Фундамэнт на пляцоўцы помніка мусіць быць пастаўлены да канца кастрычніка, паведаміў Свабодзе прадстаўнік кампаніі «Інтэргранітсэрвіс» Сяргей.