Марына Мацулевіч, маці аднаго з абвінавачаных паводле артыкулу 328 за незаконны зварот наркотыкаў, заявіла, што будзе сядзець на лаве ля брамы СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага ў Менску, пакуль да яе не прыйдзе пракурор, паведамляе тэлеканал Белсат.
У відэатрансьляцыі ў «Фэйсбуку» жанчына заявіла, што сьледчыя сфальсыфікавалі справу яе сына.