Былая прэзыдэнтка Чылі стане «галоўнай праваабаронцай» у ААН 

Мішэль Бачэлет і Антонію Гутэрыш

Генэральная Асамблея ААН ухваліла кандыдатуру Мішэль Бачэлет на пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Рашэньне прынятае кансэнсусам 193 прадстаўнікоў усіх дзяржаваў — сябраў ААН.

Раней, 8 жніўня, Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш прапанаваў кандыдатуру былой прэзыдэнткі Чылі Мішэль Бачэлет на пасаду кіраўніцы агенцтва ААН, якое сочыць за выкананьнем і абаронай правоў чалавека, гарантаваных Усеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека.

Вярхоўны камісарыят па правах чалавека быў заснаваны Генэральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. У цяперашні час яго ўзначальвае Зэйд Раад аль-Хусэйн, яго мандат завяршаецца 31 жніўня.

Як чылийцы разьвітваліся са сваёй прэзыдэнткай.