Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі выбіраюць прэзыдэнта з дачок генэралаў


Мішэль Бачэлет
Мішэль Бачэлет

17 лістапада ў Чылі адбываюцца выбары прэзыдэнта, пераемніка цяперашняга прэзыдэнта Себасьцьяна Піньеры.

Перамогу прадказваюць Мішэль Бачэлет, якая займала пасаду кіраўніка дзяржавы з 2006 па 2010 год.

Паводле экспэртаў, суперніца Бачэлет, якая прытрымліваецца правых поглядаў Эвэлін Матэі, можа набраць дастаткова галасоў, каб адбыўся другі тур выбараў.
Бачэлет і Матэі - дочкі генэралаў, якія занялі дыямэтральна супрацьлеглыя пазыцыі падчас вайсковага перавароту 1973 года.

У дзяцінстве Мішэль Бачэлет і Эвелін Матэі былі сяброўкамі. Аднак пасьля прыходу да ўлады генэрала Аўгуста Піначэта жыцьцё разьвяло іх па розныя бакі барыкад.

Бацька Бачэлет пасьля прыходу да ўлады Піначэта памёр, як мяркуюць, у выніку праблем з сэрцам, не вытрымаўшы катаваньняў у турме, адноўленай у акадэміі ваенна -паветраных сіл, начальнікам якой быў генэрал Матэі, перадае ВВС.

У 2006 годзе Бачэлет стала першай жанчынай-прэзыдэнтам у гісторыі Чылі. Па канстытуцыі яна не мае права займаць прэзыдэнцкае крэсла больш аднаго тэрміну запар, але можа перавыбірацца на новы тэрмін пасьля перапынку.

Правам голасу ў Чылі валодаюць 13 мільёнаў чалавек. Сёньня ж грамадзяне краіны выбіраюць дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнта і сэната.

Чылі зьяўляецца адной з самых багатых краін Лацінскай Амэрыкі. Аднак цягам апошніх гадоў тысячы людзей выходзілі на вуліцы, каб выказаць незадаволенасьць павелічэньнем разрыву паміж багатымі і беднымі, а таксама станам сыстэмы адукацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG