Адказнасьць за замах на прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуру ўзяла на сябе да гэтага часу невядомая групоўка «флянэлевая салдаты» («Soldados de Franela»).
«Мэта аперацыі была ў тым, каб даставіць да прэзыдэнцкага палацу два робаты з выбухоўкай C4. Бесьпілётнікі не дасягнулі сваёй мэты, паколькі былі зьбітыя снайпэрамі. Мы паказалі, што яны ўразлівыя; у гэты раз мы не дасягнулі сваёй мэты, аднак гэта толькі пытаньне часу», — гаворыцца ў заяве руху, распаўсюджанай 5 жніўня ў сацыяльных сетках.
La operación era sobrevolar 2 drones cargados con C4 el objetivo el palco presidencial, francotiradores de la guardia de honor derribaron los drones antes de llegar al objetivo. Demostramos que son vulnerables, no se logró hoy pero es cuestión de tiempo. #MilitaresPatriotas pic.twitter.com/eFuUTR3eYw
— Soldados de Franelas (@soldadoDfranela) 4 августа 2018 г.
«Флянэлевые салдаты» пазыцыянуюць сябе як нацыянальна-вызваленчы рух.
Урад Калюмбіі адпрэчыў сваё дачыненьне да замаху, пра якое заявіў Мадура. Гэта абвінавачваньне «абсалютна неабгрунтавана», заявіў прадстаўнік калюмбійскага ўраду. Раней Мадура сьцьвярджаў, што за замахам стаяць правыя сілы Калюмбіі на чале з прэзыдэнтам гэтай краіны Хуанам Мануэлем Сантасам.
4 жніўня ў Каракасе Мадура выступаў на парадзе перад вайскоўцамі. Прамову прэзыдэнта перапынілі выбухі некалькіх дронаў, начыненых выбухоўкай. Сем чалавек пацярпелі, сам Мадура застаўся цэлым.