Расею абавязалі сплаціць Pussy Riot дзясяткі тысяч эўра

Надзея Талаконьнікава, архіўнае фота

Эўрапейскі суд у правах чалавека пастанавіў спагнаць з расейскіх уладаў кампэнсацыі ўдзельніцам гурту Pussy Riot за парушэньне права на справядлівы суд у справе аб хуліганстве, заведзенай за «панк-малебен» у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы ў 2012 годзе.

Your browser doesn’t support HTML5

Выступ Pussy Riot у Храме Хрыста Збаўцы

Марыя Алёхіна і Надзея Талаконьнікава маюць атрымаць кампэнсацыі па 16 тысяч эўра кожная, Екацярына Самуцэвіч — 5 тысяч эўра, таксама ўлады Расеі мусяць кампэнсаваць судовыя выдаткі ў памеры 11,7 тысячы эўра.

21 лютага 2012 году ўдзельніцы гурту ўвайшлі ў храм у стракатым адзеньні і менш за хвіліну патанчылі і павыкрыквалі «Богородица, Путина прогони», спрабавалі ўключыць музычныя інструмэнты, але былі хутка затрыманыя.

Pussy Riot перад прысудам

Спачатку справу хацелі кваліфікаваць як «распальваньне рэлігійнай нянавісьці». Алёхінай, Талаконьнікавай і Самуцэвіч прысудзілі па два гады калёніі за «хуліганства з матываў рэлігійнай нянавісьці», апошняй пазьней замянілі рэальны тэрмін на ўмоўны. Талаконьнікава і Алёхіна былі вызваленыя 23 сьнежня 2013 году па амністыі.

Пасьля затрыманьня часткі ўдзельніц Pussy Riot працягнулі дзейнасьць — і музычную, і акцыйную. Апошняя на момант публікацыі акцыя гурту — «Міліцыянт уступае ў гульню», у межах якой удзельніцы гурту выбеглі на футбольнае поле падчас фіналу чэмпіянату сьвету-2018 у міліцэйскай форме. Чацьвярым затрыманым далі па 15 сутак арышту.

Pussy Riot на поле падчас фіналу ЧС — 2018 ФОТАГАЛЕРЭЯ