З расейскага ТВ звольнілі рэдактара, празь якога ў перадачы скарысталі фота зьніклага Максіма Мархалюка

Пошукі Максіма Мархалюка, архіўнае фота

На тэлеканале «Мір», які зьяўляецца міждзяржаўнай тэлекампаніяй краінаў СНД, у перадачы «Дела семейные» 6 чэрвеня паказалі фота зьніклага ў Беларусі 11-гадовага Максіма Мархалюка. Але, паводле сюжэту, гэта быў нібыта сын адной з гераіняў перадачы, муж якой шукаў сапраўднага бацьку дзіцяці.

На момант публікацыі відэа перадачы выдаленае з публічнага доступу.

Выканаўчая прадусарка перадачы «Дела семейные» Алена Гойнінген-Гюне ў заяве на сайце кампаніі «Мір» выказала жаль адносна інцыдэнту і выбачылася. Паводле яе, праз халатнасьць прадусара «быў прадэманстраваны фатаздымак зьніклага Максіма Мархалюка з агульнадаступнай пошукавай сыстэмы». Рэдактара, які зрабіў гэтую памылку, звольнілі, сьцьвярджае прадусар.

Яна дадала, што тэлеканал «Мір» ня сам вырабляе перадачу і «не нясе адказнасьці» за тое, што адбылося — адказвае за гэта ААТ «Система».

На момант публікацыі няма зьвестак пра тое, дзе знаходзіцца Максім Мархалюк, які 16 верасьня мінулага году сышоў з дому ў Сьвіслацкім раёне. Хлопца шукалі і праваахоўнікі, і ратаўнікі, і тысячы валянтэраў, некалькі тысяч чалавек былі апытаныя ў рамках крымінальнай вэрсіі, сьледчыя дзеяньні працягваюцца.

Your browser doesn’t support HTML5

Хто шукаў Максіма Мархалюка ў пушчы